https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы ўрад Літвы будзе імкнуцца развіваць канструктыўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з Беларуссю і Расіяй


Пра гэта РІА Новости заявіў Віктар Успаскіх, кіраўнік Партыі працы, што лідзіруе на выбарах у сейм Літвы.
"Наша знешняя палітыка будзе дружалюбнай і прагматычнай, асабліва ў адносінах з суседзямі. Мы будзем будаваць канструктыўныя, эканамічна ўзаемавыгадныя адносіны ў інтарэсах грамадзян Літвы.

На міжнароднай арэне мы лічым неабходным больш цеснае супрацоўніцтва Расіі з ЕС, чаму мы будзем усяляк садзейнічаць", — сказаў ён.

Лідар сацыял-дэмакратаў Літвы Альгірдас Буткявічус у інтэрв`ю РІА Новости таксама выказаўся за паляпшэнне адносінаў з Беларуссю і Расіяй.

14 кастрычніка ў Літве прайшлі парламенцкія выбары, на якіх, паводле апошніх звестак Галоўнай выбарчай камісіі, апазіцыйныя Партыя працы і Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы набіраюць па партыйных спісах амаль 40% галасоў (20,52 і 18,69% адпаведна). Найбуйнейшая правячая партыя набірае 14,48% галасоў выбаршчыкаў.

Тры апазіцыйныя партыі — Партыя працы, СДП і "Парадак і справядлівасць" — ужо дамовіліся пра фарміраванне пасля выбараў правячай большасці і ствараюць рабочую групу, якая пачне кансультацыі па фарміраванні кааліцыі.

У Літве дзейнічае змешаная сістэма выбараў, згодна з якой 71 дэпутат выбіраецца па аднамандатных акругах і 70 — па партыйных спісах. Таму за кошт аднамандатнага складніка ў выбараў ёсць і другі этап, які пройдзе праз два тыдні, 28 кастрычніка.

Чакаецца, што Галоўная выбарчая камісія абвесціць вынікі галасавання па партыйных спісах 15 кастрычніка, а канчатковыя звесткі павінны быць абвешчаны да 4 лістапада.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:15.10.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1713
 
Ключевые слова:
Выборы в Литве Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме