https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Боснія і Герцагавіна абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця двухбаковых чыгуначных зносінаў


Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на рабочай сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Босніі і Герцагавіны ў РФ Іванам Барбалічам 30 лістапада ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Расіі, Іван Барбаліч мае згоду афіцыйнага Мінска на прызначэнне паслом у Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве.

"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў, нарошчвання аб`ёму тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню паўнацэннай дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў", — паведамляе беларускае пасольства.

Дасягнута дамоўленасць "прапрацаваць магчымасць адкрыцця чыгуначных зносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай, а таксама ўвядзення бязвізавага рэжыму наведвання Рэспублікі Беларусь і Босніі і Герцагавіны ўладальнікамі дыпламатычных і службовых пашпартоў дзвюх краін".

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай былі ўстаноўлены 22 лістапада 1993 года. У 2011 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 4,78 млн. долараў ЗША: экспарт — 4,16 млн. долараў, імпарт — 0,62 млн. долараў. Сальда склалася для Беларусі станоўчым у памеры 3,55 млн. долараў.

БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1346
 
Ключевые слова:
Босния и Герцеговина Славянский мир Транспорт Железная дорога
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме