https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрус Кубілюс расцэньвае ўчарашнюю заяву Лукашэнкі на адрас Літвы як "праяўленне нізкай культуры"


"Праяўленнем нізкай культуры" назваў літоўскі прэм`ер-міністр Андрус Кубілюс учарашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі на адрас палітыкі Літвы.
"На такія заявы нізкай культуры мы, несумненна, не рэагуем. А наогул даводзіцца шкадаваць, што нашага суседа не ўпершыню даводзіцца ацэньваць па такога кшталту адбіткам нізкай унутранай культуры", — сказаў Кубілюс у каментарыі Літоўскаму радыё.

Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, назваў палітыку Літвы ў дачыненні да Беларусі "жлобскай". Такую заяву ён зрабіў, каментуючы інцыдэнт з закідваннем на тэрыторыю пасольства Літвы бутэлек з запальнай сумессю.

Надзвычайнае здарэнне мела месца позна вечарам 6 лістапада. Двое невядомых, чые асобы не ўстаноўлены, кінулі дзве бутэлькі з "кактэйлем Молатава" на тэрыторыю літоўскай дыпламатычнай місіі, размешчанай у Мінску на вуліцы Захарава.

Лукашэнка нагадаў пра аналагічны інцыдэнт з пасольствам Расіі ў Беларусі, які здарыўся з 30 на 31 жніўня 2010 года. Тады на тэрыторыю пасольства РФ у Мінску таксама была кінута бутэлька з запальнай сумессю, згарэла машына на стаянцы дыпмісіі.

"Знайшлі гэтых людзей, сёння яны ў месцах не такіх аддаленых (маюцца на ўвазе пяць актывістаў анархісцкага руху, якія за напад на пасольства Расіі і шэраг іншых аб`ектаў былі прыгавораны ў маі 2011 года да пазбаўлення волі на тэрмін ад паўтара да васьмі гадоў. — БелаПАН.). Яны сёння — палітычныя вязні, Літва крычала гвалтам, што яны палітычныя вязні. А калі ім гэтыя бутэлькі кінулі — гэта тэрарызм. Вось іх палітыка, гэта не двайныя стандарты, гэта проста жлобская палітыка", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2012
 
Дата публикации:13.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1756
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Инцидент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме