https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кірункі знешняй палітыкі Літвы мяняцца не будуць, а літоўскі пасол у Беларусі Лінас Лінкявічус з`яўляецца адным з магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка літоўскага МЗС


Пра гэта заявіў 29 кастрычніка лідар сацыял-дэмакратаў, якія перамаглі на парламенцкіх выбарах у Літве, і найбольш рэальны кандыдат у прэм`еры Альгірдас Буткявічус.
"Мы пастараемся захаваць добрыя адносіны з суседнімі краінамі, але кірункі знешняй палітыкі дакладна не збіраемся мяняць", — зазначыў Буткявічус.

28 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Паводле папярэдніх звестак, тры апазіцыйныя партыі — Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, Партыя працы і партыя "Парадак і справядлівасць" — атрымліваюць у сейме 78 мандатаў са 141. Яны ўжо заявілі, што маюць намер сфарміраваць кіруючую кааліцыю. Прэм`ер-міністра вылучыць Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя.

Пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус пачаў выконваць свае абавязкі 24 ліпеня гэтага года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:29.10.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1730
 
Ключевые слова:
Выборы Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме