https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Беларусі правёў кансультацыі ў МЗС Фінляндыі


Пасол Беларусі ў Літве і Фінляндыі па сумяшчальніцтве Уладзімір Дражын правёў кансультацыі ў МЗС Фінляндыі з новым прызначаным генеральным дырэктарам дэпартамента Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Церхі Хакала.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі дынаміку беларуска-фінляндскіх адносін, перспектывы паглыблення і пашырэння эканамічных сувязяў, пытанні ўзаемадзеяння на гуманітарным кірунку, акрэслілі неабходнасць далейшага пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Падчас знаходжання ў Фінляндыі Дражын сустрэўся з дырэктарам Фінляндска-беларускай гандлёвай палаты Юуса Вііцікам. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы ўдзел фінскага бізнесу ў VII Беларускім інвестыцыйным форуме, што мае адбыцца.

Прайшла таксама рабочая нарада з праектнымі каардынатарамі Фонду Джона Нурмінена па пытаннях рэалізацыі ў Беларусі міжнародных праектаў, скіраваных на зніжэнне нагрузкі эўтрыфікавальных біягенных элементаў шляхам ажыццяўлення інвестыцый у палепшаную ачыстку сцёкавых вод ад біягенаў на ачышчальных збудаваннях гарадоў Баранавічы, Брэст, Гродна, Віцебск і Маладзечна.

Дражын наведаў горад Лахці і сустрэўся з яго мэрам Юркі Мюлювіртам. Былі абмеркаваны пытанні актывізацыі супрацоўніцтва рэгіёнаў Фінляндыі і Беларусі, прасоўвання беларускіх тавараў на рынак Фінляндыі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:15.10.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1404
 
Ключевые слова:
Беларусь-Финляндия Товарооборот Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме