https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі бок рыхтуе адказ на ноту Літвы, якая заклікала Беларусь прыпыніць падзенне ўзроўню вады ў Нёмане


Беларускі бок найбліжэйшым часам адкажа Літве на ноту, у якой суседняя краіна заклікае Беларусь прыпыніць зніжэнне ўзроўню вады ў рацэ Нямунас (Нёман).
Пра тое, што нота была атрымана па дыпламатычных каналах, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. У ёй улады суседняй краіны заклікаюць Беларусь прыняць неадкладныя меры для прыпынення зніжэння ўзроўню вады ў Нёмане, праінфармаваць літоўскі бок аб прычынах і дазволіць экспертам з Літвы ацаніць сітуацыю непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. МЗС Беларусі перадало ноту ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якое ўпаўнаважана займацца гэтым пытаннем, паведаміў Савіных.

У сваю чаргу прэс-сакратар Мінпрыроды Вольга Панцялеева паведаміла БелаПАН, што міністэрства рыхтуе адказ літоўскаму боку. У 20-х лічбах жніўня ён будзе накіраваны спачатку ў беларускае МЗС, а затым — у літоўскае. Пра змест адказу на зварот ёй пакуль нічога не вядома.

Нагадаем, паводле звестак МЗС Літвы, "нота была накіравана з прычыны таго, што 28 ліпеня ўзровень вады ў рацэ Нямунас у раёне горада Друскінінкай упаў ніжэй за экалагічныя межы, што ўяўляла пагрозу для экасістэмы ракі і навігацыі". "Паводле ацэнкі літоўскіх экспертаў, гэта з`ява не была звязана з натуральнымі працэсамі, а магла быць выклікана чалавечай дзейнасцю. Паводле меркавання экспертаў, небяспечнае падзенне ўзроўню вады магло быць зафіксавана пасля запаўнення вадасховішча Гродзенскай ГЭС", — гаварылася ў паведамленні літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2012
 
Дата публикации:14.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2008
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Гидрология Нёман Гродна Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме