Курс валютпокупкапродажа
USD363.66365.6
EUR416.26419.64
RUR5.545.61
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Беларусь салідарна з пазіцыяй Расіі па Сірыі і Іерусаліме


Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД 26 снежня ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Расіі ў Нова-Агарове.
"Расія выратавала Сірыю і захавала гэту дзяржаву, у якой я, напэўна, раней за ўсіх прысутных пабываў. Квітнеючая, цудоўная, прыгожая дзяржава", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў меркаванне, што, калі б не ўмяшанне Расіі ў сітуацыю ў Сірыі, гэтай дзяржавы не было б наогул.



"Мы таксама салідарны з вашай пазіцыяй па Іерусаліме", - заявіў Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што яму цяжка ацэньваць рашэнне Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля.

"Можа, за гэтым ёсць штосьці, чаго мы яшчэ не бачым, але рашэнне на першы погляд здаецца крыху дзіўным, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Нельга разбураць мір, які дастаўся на гэтым кавалачку зямлі такой цяжкай цаной".

Паводле слоў беларускага лідара, у сітуацыі па пытанні Іерусаліма неабходна прытрымлівацца рашэнняў, якія былі прыняты Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый.

27 снежня 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
СНГ Сирия Иерусалим ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме