https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасол: спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ не даць тэрарыстам сысці праз мяжу


Пасля тэракта ў канцэртным цэнтры "Крокус сити холл", які знаходзіцца ў Падмаскоўі, тэрарысты спрабавалі ўцячы.
Спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ выканаць задачу і не даць тэрарыстам сысці праз мяжу, заявіў  пасол рэспублікі ў Расіі Дзмітрый Крутой.

Паводле слоў пасла, Беларусь таксама гатова падставіць плячо Расіі ў любым фармаце ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі. Ён падкрэсліў, што з пятніцы па лініі спецслужбаў дзвюх краін ішло актыўнае ўзаемадзеянне.

"Кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі знаходзіцца на прамой сувязі са сваім калегам. І фактычна асноўнай задачай мінулай ночы было не даць тэрарыстам сысці праз нашу агульную мяжу. Такая задача выканана. Былі ўведзены максімальныя меры бяспекі", - сказаў Крутой.

Беларусы смуткуюць

Ён паведаміў, што беларусы звяртаюцца ў пасольства наконт магчымасці ўскласці кветкі каля "Крокус сити холла" і ўшанаваць памяць загінулых. Па словах пасла, пакуль варта прытрымлівацца рэкамендацый улад Маскоўскай вобласці. Справа ў тым, што на месцы трагедыі праходзяць следчыя дзеянні і будынак знаходзіцца ў рэжыме спецмерапрыемстваў.

"Як толькі ён (рэжым спецмерапрыемстваў) будзе адменены, беларусы змогуць нароўні з расіянамі ўшанаваць памяць загінулых", - дадаў Крутой.

Апроч таго, пасольства прыняло рашэнне адмяніць найбліжэйшае мерапрыемства і, напэўна, не будзе святкаваць Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.

"Учарашні вечар і мінулая ноч паказалі, што наша яднанне адбылося па духу, а не па літары. Вялікая колькасць беларусаў, якія прыйшлі да расійскага пасольства ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых. Гэты факт сведчыць больш красамоўна", - падкрэсліў пасол. Ён расказаў, што за вечар пятніцы і раніцу суботы ў пасольства паступіла сотні, калі не тысячы званкоў ад беларусаў са спачуваннямі.

Што адбылося?

Каля васьмі вечара ў пятніцу людзі ў камуфляжы адкрылі ў канцэртнай зале стральбу, пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху. Па апошніх даных СК РФ, у выніку тэракта 115 чалавекі загінулі, іх колькасць яшчэ можа ўзрасці.

Прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, усіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.

Мінск, 23 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:23.03.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Терроризм Крокус Холл Сити Красногорск Спецслужбы Посольство Траур
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме