https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лаўроў: НАТА адкідае ўсе прыстойнасці, заяўляючы аб магчымым удары па РФ


Краіны Захаду ў апошні час усё часцей агучваюць ідэі аб прамым узброеным канфлікце альянсу і Расіі.
Паўночнаатлантычны альянс адкінуў усе прыстойнасці, калі заявіў аб магчымасці нанясення прэвентыўнага ўдару па цэлях на тэрыторыі Расіі, паведаміў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.

Размова ішла аб нанясенні ўдараў па аб`ектах, якія, на думку альянсу, могуць нібыта ўяўляць пагрозу для краін НАТА.

"Я думаю, тут ужо каментаваць нават няма чаго, гэта проста ўжо ўсе прыстойнасці адкінуты і сапраўдныя намеры абвяшчаюцца ўжо публічна", - адзначыў кіраўнік МЗС на нарадзе кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў СНД.

Раней кіраўнік Ваеннага камітэта блока адмірал Роб Бауэр заявіў аб тым, што ў НАТА абмяркоўваецца пытанне аб магчымым нанясенні прэвентыўных удараў па расійскіх тэрыторыях у выпадку ўзброенага канфлікту.

НАТА за апошнія гады нарошчвае ваенны патэнцыял у прыгранічных з Беларуссю і Расіяй краінах. Усё часцей у заходніх краінах агучваюць ідэі аб прамым узброеным канфлікце альянсу і РФ.

У той жа час у РФ указваюць на беспрэцэдэнтную актыўнасць НАТА ля заходніх межаў. У Крамлі неаднаразова падкрэслівалі, што Масква нікому не пагражае, але будзе рэагаваць на замахі на яе інтарэсы.

Мінск, 26 лістапада 2024
Sputnik
 
Дата публикации:26.11.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:25
 
Ключевые слова:
Геополитика НАТО Россия Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме