https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў падзякаваў Беларусі за арганізацыю расійска-ўкраінскіх перамоваў


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні па выніках тэлефоннай размовы паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і Сяргеем Лаўровым, якая апублікавана на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.
«Беларускаму боку была выказана асаблівая падзяка за прадастаўленне пляцоўкі і стварэнне камфортных умоў для правядзення расійска-ўкраінскіх перамоваў», — падкрэслілі ў МЗС РФ.

«У развіцці тэлефоннай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама рэальнае становішча спраў і ход рэалізацыі спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне», — адзначаецца ў паведамленні.

Міністры ўзгаднілі найбліжэйшыя крокі дэлегацый дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.

«Сяргей Лаўроў павіншаваў свайго калегу з паспяховым правядзеннем у Беларусі канстытуцыйнага рэферэндуму», — дадалі ў МЗС РФ.

Звязда, 5 сакавіка 2022
 
Дата публикации:05.03.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Укриана Россия Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме