https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СМІ: пасол Францыі ў Беларусі пакінуў краіну па патрабаванню афіцыйнага Мінска


Каментара МЗС Беларусі і французскага дыппрадстаўніцтва з гэтай нагоды пакуль няма.
Пасол Францыі ў Беларусі пакінуў краіну па патрабаванню афіцыйнага Мінска, паведамляе Франс Прэс.

Каментара МЗС Беларусі і французскага дыппрадстаўніцтва з гэтай нагоды пакуль няма.

"МЗС Беларусі запатрабаваў, каб пасол пакінуў краіну да 18 кастрычніка", - цытуюць парыжскія СМІ словы неназванага французскага дыпламата.

Чым вядомы Нікаля дэ Лакост

Нікаля дэ Лакост стаў паслом Францыі ў Беларусі ў 2020 годзе. Кар`ерны дыпламат, у 2012-2016 гадах быў першым дарадцам пасольства Францыі ў Маскве. Запомніўся тым, што добра валодае рускай і беларускай мовамі.

У верасні мінулага года, калі кіраўнікі іншых дыпмісій уручалі даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, яго на цырымоніі не было - як і некаторых іншых паслоў. Копіі даверчых грамат ён уручыў 8 снежня мінулага года міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

Яшчэ адна цырымонія ўручэння даверчых грамат адбылася 30 верасня гэтага года, аднак і на ёй Нікаля дэ Лакоста не было.

10 кастрычніка гэтага года разам з іншымі дыпляматамі дэ Лакоста выступіў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Кіраўнік дыппрадстаўніцтва заявіў, што Францыя разглядае такое пакаранне як "жорсткае і бесчалавечнае стаўленне".

Мінск, 18 кастрычніка 2021
Sputnik
 
Дата публикации:18.10.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Посольство Беларусь-Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме