Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі адносна ўсяго спектра пытанняў двухбаковага парадку дня, выказана гатоўнасць актывізаваць палітычныя кантакты, абмеркавана ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.
"Бакі дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, адзначана неабходнасць далейшага ўмацавання міжрэгіянальных сувязей", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Беларускі бок перадаў прапановы па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Акрамя таго, закраналася тэматыка сумеснай дзейнасці ў галіне адукацыі, навукі, культуры і турызму.
Бакі таксама дамовіліся правесці некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В`етнамам.
12 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
12 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА