Андрэй Савіных адзначыў, што прынятая на асамблеі Савета Еўропы рэзалюцыя стала чарговай спробай перакласці адказнасць за арганізацыю міграцыйнага крызісу на Беларусь. "Фактычна мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах кампаніяй дэзынфармацыі супраць Рэспублікі Беларусь. Без якой-небудзь сарамлівасці і аглядкі на разважлівасць выкарыстоўваюцца любыя метады", - падкрэсліў ён.
Між тым, паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі, іншыя структуры ЕС робяць зусім іншыя вывады. Але робяць гэта не публічна, у рабочым парадку. "Камісар Савета Еўропы Дуня Міятавіч асудзіла ўрады Польшчы і Літвы і запатрабавала забяспечыць нармальнае абыходжанне з мігрантамі, спыніць насілле. Еўрапейскі суд па правах чалавека наогул выдаў прадпісанне выконваць асноўныя прынятыя ў ЕС стандарты ў адносінах да мігрантаў, якія затрымліваюцца на польскай і літоўскай граніцах. Аналагічныя патрабаванні агучваюць Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Але гэтыя пазіцыі замоўчваюцца", - звярнуў увагу Андрэй Савіных. Таму прадаўжаюцца спробы перакласці адказнасць за сітуацыю менавіта на Беларусь.
"Гэта супярэчыць прававой ацэнцы сітуацыі, канфліктуе з міжнароднымі абавязацельствамі. Гучныя заявы робяцца для таго, каб адцягнуць увагу ад таго, што ўрады Польшчы і Літвы не выконваюць свае абавязацельствы і дэманструюць непрымальнае, жорсткае стаўленне да людзей. Туман дэзынфармацыі рана ці позна рассеецца і мы ўсе даведаемся пра праўду", - адзначыў Андрэй Савіных. Ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі беларускім парламентарыям неабходна дзейнічаць строга ў прававым рэчышчы.
Дарэчы, дэталёваму разбору ўсіх пытанняў, звязаных з сітуацыяй на граніцы, і прысвечана сённяшняе выязное пасяджэнне. Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца, - прававы рэжым становішча мігрантаў, а таксама міжнародныя дагаворы, раней падпісаныя з ЕС, у тым ліку рэадмісіі мігрантаў.
Выязное пасяджэнне прайшло ў пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы. Парламентарыі азнаёміліся з інфраструктурай пункта пропуску, работай электроннай чаргі, дзейнасцю транспартна-лагістычнага цэнтра, а таксама наведалі адну з пагранічных застаў.
1 кастрычніка 2021, Гродна
БЕЛТА
1 кастрычніка 2021, Гродна
БЕЛТА