Невядомыя напалі на калону аўтамабіляў ААН у горадзе Гома на ўсходзе афрыканскай краіны. У адной з машын знаходзіўся пасол Італіі ў Конга Лука Атаназіё, які пасля загінуў. Акрамя дыпламата ахвярай збройнага нападу стаў таксама італьянскі карабінер.
Прычына нападу высвятляецца. Мяркуецца, што мэтай невядомых бандытаў магло быць выкраданне, якое пайшло не па плане.
Прэм`ер-міністр Італіі Марыё Драгі выказаў спачуванні блізкім загінулага дыпламата. Марыё Драгі асабіста сочыць за развіццём падзей і абяцае разабрацца ў тым, што здарылася.
Звязда, 22 лютага 2021