«Мерапрыемства, якое мы арганізуем з нашымі паважанымі партнёрамі з Барбадаса і Сакратарыята ЮНКТАД, не проста чарговая канферэнцыя ў ZOOM (ZOOM — сэрвіс для правядзення анлайн-відэа-канферэнцый.). У перыяд пандэміі мы ўсе ўжо прывыклі сустракацца ў віртуальным фармаце, але сённяшняя канферэнцыя асаблівая — дзякуючы гэтаму мерапрыемству мы запускаем новы шматбаковы працэс, неабходнасць якога ўжо наспела», — сказаў міністр.
Ён нагадаў, што на працягу многіх гадоў Беларусь пашырае ініцыятыву «інтэграцыі інтэграцый», якая нацэлена на ўсталяванне ўстойлівых кантактаў і дыялогу, абмен найлепшымі практыкамі па ўзаемадзеянні паміж рознымі інтэграцыйнымі групамі. Так, у 2016 годзе ў Мінску адбылася канферэнцыя высокага ўзроўню «Закладваючы асновы ў Еўрапейскім рэгіёне для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года». «Цяпер наша мэта — вывесці гэту ініцыятыву з рэгіянальнага на глабальны ўзровень», — заявіў Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, практыка старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2020 годзе і Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021-м пераканала ў неабходнасці далейшага больш цеснага супрацоўніцтва паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.
«Наша мэта — падштурхнуць рэгіянальныя інтэграцыйныя структуры і ўваходзячыя ў іх дзяржавы-члены да абмену думкамі аб выпрацоўцы калектыўных рашэнняў на агульныя выклікі, у тым ліку якія з’явіліся ў святле пандэміі COVID-19. Мы хацелі б правесці дыскусію ў форме „мазгавой атакі“, каб знайсці адказы, у якіх мы маем надзвычайную патрэбу ў сённяшні неспакойны час», — адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Мы цвёрда лічым, што альтэрнатыва эфектыўнаму мультылатэралізму адсутнічае. Наша ініцыятыва адкрые яго новае вымярэнне, будзе садзейнічаць яго ўзмацненню праз узаемадзеянне паміж рэгіёнамі планеты, адыгрываць аб’яднальную ролю без падзелу і фрагментацыі. У выніку гэтай ініцыятывы мы маглі б наладзіць супрацоўніцтва паміж інтэграцыйнымі аб’яднаннямі, стварыўшы тое, што аб’ядноўвае нас усіх», — заявіў Уладзімір Макей.
Ён расказаў, што ініцыятыва прызначана на практыцы прадэманстраваць тое, што розныя інтэграцыйныя праекты не «заклятыя праціўнікі». Усебаковае супрацоўніцтва паміж імі магчыма і неабходна. Узаемазалежнасць інтэграцыйных аб’яднанняў дасць магчымасць пазбегнуць «шкоднай канкурэнцыі» і ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у свеце.
«На фоне складанай геапалітычнай сітуацыі ў свеце і ўсё большай рэгіянальнай напружанасці нараўне з пашырэннем прымянення неапратэкцыянісцкіх і аднабаковых прымусовых мер мы востра, як ніколі раней, маем патрэбу ва ўніверсальным аб’яднальным парадку дня», — упэўнены міністр.
Уладзімір Макей з задавальненнем адзначыў шырокі ўдзел у анлайн-канферэнцыі міністраў замежных спраў, кіраўнікоў міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў. «Ваша далучанасць пацвярджае своечасовасць і важнасць беларускай ініцыятывы», — сказаў ён.
«Працэс, які мы запускаем сёння, можа атрымаць далейшае развіццё на Канферэнцыі ЮНКТАД-15, 7-м Сусветным інвестыцыйным форуме ў Абу-Дабі ў гэтым годзе, на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН і іншых міжнародных пляцоўках. Мы чакаем, што ён паслужыць агульнай мэце для большай узаемасувязі і гарманізацыі інтэграцыйных эканамічных праектаў у кантэксце выканання МУР. Запрашаю вас стаць сёння сведкамі пачатку шляху, які, спадзяюся, стане доўгатэрміновым і значным», — рэзюмаваў кіраўнік беларускага МЗС.
Арганізатарамі анлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню выступілі Беларусь, Барбадас і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД). Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі міністр замежных спраў і знешняга гандлю Барбадаса Джэром Уолкат, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, генеральны дырэктар аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая, генеральны дырэктар СГА Нгозі Аконджа-Івеяла, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, генеральны сакратар ЕАСГ Анры Жэта, генеральны сакратар АСЕАН Дата Лім Джок Хой, в.а. генеральнага сакратара ЮНКТАД Ізабель Дзюран, генеральны дырэктар САІУ Дарэн Тан, кіраўнікі ўсіх пяці рэгіянальных эканамічных камісій ААН (ЕЭК ААН, ЭКА, ЭСКАЦА, ЭКЛАК, ЭСКЗА), прадстаўнікі высокага ўзроўню з Аргенціны, Андскага супольніцтва нацый, Карыбскай садружнасці.
Такім чынам, на ініцыятыву адгукнуліся з усіх канцоў зямнога шара і кіраўніцтва практычна ўсіх інтэграцыйных аб’яднанняў, і асноўных эканамічных і інвестыцыйных арганізацый сістэмы ААН.
Такім чынам, на ініцыятыву адгукнуліся з усіх канцоў зямнога шара і кіраўніцтва практычна ўсіх інтэграцыйных аб’яднанняў, і асноўных эканамічных і інвестыцыйных арганізацый сістэмы ААН.
Звязда, 20 траўня 2021