https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Багдадзе адбыліся беларуска-іракскія палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У Багдадзе адбыўся чарговы раўнд беларуска-іракскіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў з удзелам намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча і першага намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Ірак Нізара аль-Хейралы.
Мерапрыемства было прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іракам. Папярэдні раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў прайшоў у 2019 годзе ў час візіту першага намесніка міністра замежных спраў Ірака ў Мінск.

У ходзе кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-іракскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, гуманітарнай галіне, а таксама ўдасканаленне дагаворна-прававой базы. Асаблівы акцэнт быў зроблены на актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін як прыярытэтнага напрамку супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

14-15 чэрвеня адбыліся таксама сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі з міністрамі прамысловасці і шахт, сельскай гаспадаркі, гандлю, адукацыі і навуковых даследаванняў Ірака, а таксама з прэзідэнтам Гандлёвай палаты Багдада і рэктарам Багдадскага ўніверсітэта. Па выніках перагавораў дасягнуты дамоўленасці аб абмеркаванні ў бліжэйшы час на ўзроўні кіраўніцтва профільных міністэрстваў канкрэтных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы і адукацыі.

Іракскі бок пацвердзіў гатоўнасць у самыя кароткія тэрміны накіраваць у Беларусь дэлегацыю дзелавых колаў у мэтах развіцця кантактаў па лініі гандлёвых палат дзвюх краін.

16 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Товарооборот Беларусь-Ирак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме