Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь сваімі ініцыятывамі на міжнароднай арэне даказала здольнасць уносіць канструктыўны ўклад у вырашэнне розных праблем.
"З улікам сваёй няпростай гісторыі і геапалітычнага становішча наша краіна вельмі зацікаўлена ў неканфліктным і эфектыўным супрацоўніцтве з іншымі краінамі, у тым ліку з заходнімі, - сказаў Прэзідэнт. - Пры гэтым мы, безумоўна, выключаем любы палітычны і эканамічны націск. У дыялогу з партнёрамі Беларусь прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, прыстойнасці і раўнапраўя. Любы націск на нас, а тым больш увядзенне якіх-небудзь санкцый... Я сумленна і адкрыта заяўляю: будуць аналагічныя адказы, і яны будуць больш адчувальныя для еўрапейскай супольнасці перш за ўсё. Таму нам не трэба ісці гэтым шляхам".
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што на фоне барацьбы з пандэміяй усё больш жорсткая канкурэнцыя ахоплівае глабальную эканоміку.
"Сітуацыя ў свеце імкліва змяняецца і часта складана прагназуецца. Нікуды не адышлі застарэлыя канфлікты. У такіх няпростых умовах усе дзяржавы імкнуцца выпрацаваць стратэгію эфектыўнага процідзеяння выклікам і пагрозам. Як паказвае практыка, больш плённа гэта рабіць разам. А не так, як гэта робяць заходнія дзяржавы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Нядаўна задэкларавалі, што яны выдзяляюць Беларусі аж 24 млн еўра ў гэтых складаных умовах. Але заявілі, што грошы пойдуць не на барацьбу з пандэміяй, а на развіццё "грамадзянскай супольнасці" (чытай - падтрымку тых пратэсных акцый, якія адбываюцца ў Беларусі і падтрымку так званай апазіцыі). Але, на жаль, на шляху ў Беларусь гэтыя грошы раствараюцца, і мы ведаем, хто іх паглынае. Гэта розныя каардынацыйныя саветы, створаныя за межамі нашай краіны ў якасці альтэрнатывы цяперашняму кіраўніцтву Беларусі, і на дапамогу, на падтрымку тых збеглых, якія сёння акапаліся ў Польшчы і краінах Балтыі, у прыватнасці, у Літве".