Консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Расіі прыпыняе прыём грамадзян, паведамілі ў панядзелак у дыппрадстаўніцтве.
Прыпыненне прыёму грамадзян па консульскіх пытаннях у пасольстве тлумачаць мерамі, прынятымі Расіяй па нераспаўсюджванні каронавіруснай інфекцыі.
Акрамя консульскага аддзела пасольства ў Маскве, прымаць грамадзян не будуць аддзяленні ў Екацярынбургу, Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Растове-на-Доне, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Уфе і Хабараўску.
Абмежаванне будзе дзейнічаць да 1 мая, паведамілі ў пасольстве.
"Пры гэтым будзе забяспечаны прыём грамадзян па экстраных пытаннях: выдача пасведчанняў на вяртанне ў Беларусь, выдача віз дыпламатам і адміністрацыйна-тэхнічнаму персаналу пасольстваў, акрэдытаваных у Расіі", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.
Мінск, 20 красавіка 2020
Sputnik
Sputnik