https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Некаторыя палітычныя сілы раўніва паставіліся да візіту ў Беларусь саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, а вось тон заяў, зробленых у Крамлі, быў спакойны і дружалюбны


Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.
Праведзены візіт сведчыць аб умацаванні ролі і ўплыву Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы.

"Іншая справа, калі адбываюцца такія візіты, якія сведчаць аб умацаванні ўплыву і аўтарытэту краіны, заўсёды знойдуцца палітычныя сілы, і не толькі ў Расіі, якім гэта не спадабаецца. Гэта нашы нядобразычліўцы, - адзначыў Валерый Варанецкі. - Кожны змагаецца за свой уплыў і магутнасць. У Расіі і не толькі ёсць нямала сіл, якіх напружвае ўмацаванне беларускага ўплыву ў рэгіёне".

Пры гэтым у Крамлі, звярнуў увагу парламентарый, рэакцыя на візыт у Беларусь Джона Болтана была спакойнай і добразычлівай. Валерый Варанецкі лічыць бескарысным шукаць падводныя камяні ў візіце, які адбыўся. Джон Болтан апошнім часам паспеў пабываць у Расіі, Казахстане, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Украіне, Малдове. Гэта сведчыць пра цікавасць да ўсяго рэгіёна.

"Але разам з тым сёння многія, у тым ліку амерыканцы, пачынаюць разумець, што без актыўнай ролі Беларусі ў гэтым рэгіёне цяжка гарантаваць стабільнасць і бяспеку - трэба ўзаемадзейнічаць. Якія тут могуць быць падводныя камяні? Ніякіх", - заўважыў парламентарый.

Візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы ініцыяваў амерыканскі бок.

"Ён сам праявіў цікавасць да таго, каб павысіць якасць адносін. Гэта сведчыць аб тым, што за гэтыя гады ўзрос наш міжнародны аўтарытэт, заўважана наша роля як донара стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне", - падкрэсліў Валерый Варанецкі.

Ён лічыць, што беларуска-амерыканскія адносіны будуць паступова ўмацоўвацца, і выказаў надзею, што ЗША ў рэшце рэшт адмовяцца ад санкцый у адносінах да Беларусі, як гэта ўжо зрабіў Еўрасаюз.

"У ЗША пачалі разумець, што з Беларуссю лепш мець нармальны канструктыўны дыялог, чым весці канфрантацыю, якая ні да чаго добрага не прыводзіць", - дадаў дэпутат.

Парламентарый нагадаў, што Беларусь прытрымлівалася і прытрымліваецца шматвектарнай знешняй палітыкі, якая прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах і напрамках. Ён пажадаў, каб у свеце ўмацоўвалася разуменне згубнасці і бесперспектыўнасці санкцыйнай палітыкі ў адносінах да любой дзяржавы.

"Трэба размаўляць не з пазіцыі націску, санкцый, а з пазіцый узаемаразумення, даверу і дыялогу", - перакананы старшыня пастаяннай камісіі.

Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведаў Беларусь 29 жніўня. Адбылася яго сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы, на перагаворах абмяркоўваліся пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі.

2 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:421
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Джон Болтон Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме