https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь па-ранейшаму прапануе суседнім краінам - членам ЕС вярнуцца да нармальнага прафесійнага супрацоўніцтва па процідзеянні такому глабальнаму выкліку, як нелегальная міграцыя


Гэта адзначыў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Паколькі ўлады ФРГ, спрабуючы стрымаць нелегальную міграцыю, увялі кантроль на сваіх знешніх граніцах, фактычна ігнаруючы шэнгенскія пагадненні, гэта выклікала неадназначную рэакцыю краін-суседзяў. У сувязі з гэтым у афіцыйнага прадстаўніка МЗС пацікавіліся, як гэту сітуацыю і яе прычыны бачыць і ацэньвае знешнепалітычнае ведамства Беларусі.

Анатоль Глаз адказаў: "На наш погляд, гэтыя меры з боку Берліна сталі адказам на неэфектыўнасць Польшчы і краін Балтыі на знешніх граніцах Еўрасаюза ў плане забеспячэння міграцыйнай бяспекі ЕС і галоўнай краіны назначэння мігрантаў - Германіі. Пры гэтым усе ведаюць, што эфектыўнасць у гэтым пытанні не можа быць дасягнута будаўніцтвам агароджы або іншымі сілавымі метадамі. Усе профільныя міжнародныя арганізацыі гавораць, што вырашаць гэту праблему неабходна толькі комплекснымі намаганнямі і толькі шляхам супрацоўніцтва ўсіх уключаных суб`ектаў".

"Вось праведзеная гэтымі днямі тэлефонная размова федэральнага канцлера Олафа Шольца і прэм`ер-міністра Польшчы Дональда Туска па тэме міграцыйнай палітыкі, пра якую паведаміла прэс-служба ўрада ФРГ, якраз і сведчыць аб раздражненні Варшавы дзеяннямі Берліна. Мы поўнасцю падзяляем заяўленыя для прэсы падыходы кіраўніцтва Германіі і Польшчы аб неабходнасці "цеснага супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі партнёрамі" ў частцы процідзеяння нелегальнай міграцыі", - адзначыў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Ён таксама прадоўжыў: "Але вось чарговая спроба Берліна і Варшавы ў размове адзін з адным абвінаваціць Беларусь у нейкай інструменталізуемай міграцыі не вытрымлівае ніякай крытыкі. Менш за палову працэнта ад усіх мігрантаў, якія аказваюцца на тэрыторыі ЕС, пранікаюць туды цераз нашу тэрыторыю. Пры гэтым мы неаднаразова прапаноўвалі суседнім краінам - членам ЕС вярнуцца да нармальнага профінальнага супрацоўніцтва па процідзеянні гэтаму глабальнаму выкліку. Прапаноўвалі і прапаноўваем дагэтуль, калі іх сапраўды хвалюе гэта праблема".

Анатоль Глаз таксама заўважыў: "Для нас застаецца загадкай, чаму адны і тыя ж абяздоленыя людзі, якія сотнямі тысяч прыбываюць у ЕС цераз балканскі, міжземнаморскі і іншыя маршруты, - гэта мігранты, якіх неабходна ратаваць і прымаць, а некалькі тысяч мігрантаў, якія трапляюць у ЕС цераз Беларусь, - гэта "інструменталізуемыя" мігранты, якіх можна забіваць і калечыць на граніцы".

"Складана знайсці нармальнае тлумачэнне гэтаму факту небывалага цынізму і двайных стандартаў", - рэзюмаваў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі.

18 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.09.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Евросоюз Нелегальная миграция Беженцы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме