https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фіёна Гіб пра Беларусь: я вельмі люблю вашу краіну


Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёна Гіб пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі расказала аб сваіх уражаннях ад знаходжання ў краіне.
"Я вельмі люблю вашу краіну. Я жыла ва Украіне, Германіі, Канадзе, Турцыі, Іраку, Емене, Кеніі... Цяпер я жыву ў Беларусі, і да гэтага часу ў жыцці самая любімая краіна - Беларусь. Гэта быў вялікі гонар для мяне працаваць у якасці пасла. Вядома, работа была цікавай. Рабочыя і прыватныя сувязі, якія я развівала тут, вельмі дарагія для мяне. Як я сказала Прэзідэнту, я планую захаваць гэтыя сувязі з Беларуссю ў будучым", - падкрэсліла дыпламат.

Яна расказала, што Аляксандр Лукашэнка падарыў ёй набор свежага шакаладу, пры вырабе якога не выкарыстоўваліся якія-небудзь дабаўкі, а таму ласунак неабходна з`есці ў бліжэйшы час. Такі падарунак, прызналася пасол, ёй даспадобы.

"Мне вельмі падабаецца шакалад. Я была вельмі ўдзячна. Таму што кожную раніцу каля 11 гадзін адзін раз у дзень я п`ю каву. Цяпер я магу з`есці адну шакаладку кожны дзень да канца знаходжання ў Беларусі", - адзначыла Фіёна Гіб.

Адказваючы на пытанне аб тым, які багаж пасол павязе з Беларусі ў плане рэчаў, падарункаў і сувеніраў, яна расказала, што яго агульная вага даволі вялікая. За некалькі дзён да ад`езду 80 кг адправяцца ў Вялікабрытанію несуправаджальным грузам.

"І я забраніравала месца бізнес-класа на рэйсе "Белавія". Магу 64 кг узяць з сабой на рэйс, - падзялілася дыпламат падрабязнасцямі свайго ад`езду. - Я атрымала шмат падарункаў - кнігі, лён, карціны".

Паводле слоў Фіёны Гіб, яна плануе прадоўжыць сваю кар`еру ў Лондане ў МЗС Вялікабрытаніі. Што датычыцца адносін Беларусі і Вялікабрытаніі, яна падкрэсліла, што супрацоўніцтва развіваецца ў пазітыўным напрамку.

"Беларусь - гэта вельмі важная краіна ў цэнтры Еўропы. Патэнцыял для двухбаковых адносін вельмі добры, у першую чаргу ў сферы гандлю", - лічыць дыпламат.

7 жніўня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:468
 
Ключевые слова:
Посольство Великобритания Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме