Цяпер паранены ў прытомнасьці, яму дазволеныя спатканьні зь сям’ёй. Ён пакуль у рэанімацыі, але пераводу адтуль чакаюць ужо сёньня, 26 ліпеня.
Паводле папярэдніх зьвестак, напад на дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава 24 ліпеня учыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед дыплямата па доме. Нападнік стрэліў у мужчыну некалькі разоў, пасьля ўчыніў самагубства.
Раней міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу расказваў, што яшчэ 24-га размаўляў з Уладзімерам Макеем па тэлефоне наконт здарэньня, а таксама дадаў, што за справай сочыць у тым ліку прэзыдэнт Турэччыны.
Радыё Свабода, 26 ліпеня 2019