https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 студзеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін.
"Наша краіна гатова да ўзаемадзеяння з Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно грунтуецца на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. З улікам свайго геастратэгічнага становішча мы, як ніхто іншы, зацікаўлены ў міры, стабільнасці, неканфліктным і эфектыўным партнёрстве. Толькі шляхам раўнапраўнага дыялогу ўстараняюцца стэрэатыпы і разбураюцца пабудаваныя на іх фундаменце сцены неразумення", - падкрэсліў беларускі лідар.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за Беларуссю ўжо трывала замацаваўся статус аднаго з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

"Глыбока перакананы, што Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу па пытаннях бяспекі дзяржаў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі. Мы будзем і далей ініцыяваць міралюбівыя, аб`яднальныя праекты супрацоўніцтва. І, вядома, падтрымліваць любыя добрыя пачынанні з вашага боку", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння міжнародная сітуацыя імкліва змяняецца і часта яе складана спрагназаваць, усё больш жорсткая канкурэнцыя ахоплівае сусветную эканоміку. У гэтых няпростых умовах усе дзяржавы імкнуцца выпрацаваць стратэгію процістаяння традыцыйным і новым выклікам і пагрозам.

"Як паказвае практыка, рабіць гэта эфектыўней разам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Працуючы ў Беларусі, вы ўбачыце, што ў нашай краіне праводзяцца сур`ёзныя пераўтварэнні, асабліва ў эканоміцы. Увага акцэнтуецца на лібералізацыі гэтай сферы, а таксама стварэнні спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і ўмоў для вядзення бізнесу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы прыцягваем з-за мяжы і распрацоўваем самі перадавыя тэхналогіі, пашыраем і дыверсіфікуем рынкі збыту айчыннай прадукцыі, якая славіцца сваімі высокімі стандартамі якасці".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вялікая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца таксама развіццю адукацыі, навукі, медыцыны і спорту.

"Чалавечы капітал - гэта інвестыцыі ў будучыню нашай дзяржавы, залог яе поспеху і працвітання. У кожнай з названых сфер у нас назапашаны значны досвед, якім мы можам падзяліцца з нашымі замежнымі сябрамі", - заявіў беларускі лідар.

21 студзеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:583
 
Ключевые слова:
Геополитика Сотрудничество Дипломатия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме