https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Польшчы


Пасол Беларусі Уладзімір Чушаў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
У гутарцы, якая адбылася пасля цырымоніі, Чушаў і Дуда адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у паступальным развіцці беларуска-польскага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў з акцэнтам на ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў.

Чушаў быў прызначаны паслом Беларусі ў Польшчы 12 лютага.

Прызначаючы яго на пасаду, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наступныя гады для беларуска-польскіх адносін будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву.

"Не скажу, што яны без праблем. Іх хапае. Але ўсе яны абсалютна вырашальныя. І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы арыентаваў новага пасла на тое, каб ён даводзіў нацыянальныя інтарэсы да польскага боку. "Гэта не чужы нам народ", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён адзначыў, што паміж беларусамі і палякамі ёсць паразуменне. "Ніякіх пагроз ад нас яны няхай не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. Улічваючы нашу сумесную беларуска-расійскую групоўку на гэтым напрамку", — сказаў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2019
 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:588
 
Ключевые слова:
Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме