https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы офіс аддзялення пасольства Фінляндыі адкрыўся ў Мінску


Офіс размясціўся ў будынку па пл. Свабоды, 11. Тут таксама знаходзяцца замежныя прадстаўніцтвы Францыі, Балгарыі і Швейцарыі.
У адкрыцці прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і намеснік дзяржсакратара па знешніх эканамічных сувязях Міністэрства замежных спраў Фінляндыі Марку Кейнянен, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі па сумяшчальніцтве Крыстэр Мікельсан, кіраўнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Мінску Яне Хейсканен. На цырымоніі таксама прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі.

Марку Кейнянен адзначыў, што адкрыццё новага офіса аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі - гэта вынік шматгадовай работы. Спачатку супрацоўніцтва Фінляндыі з Беларуссю вялося з Вільнюса. Затым у 2010 годзе ў Мінску адкрылася аддзяленне пасольства Фінляндыі ў Літве. Яно знаходзілася ў памяшканнях пасольства Швецыі ў Беларусі.

"Цяпер у нас новы офіс. Мы спадзяёмся, што гэта дасць магчымасць яшчэ больш інтэнсіўна развіваць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - сказаў намеснік дзяржсакратара.

Алег Краўчанка ў сваю чаргу падкрэсліў, што адкрыццё ў Мінску новага офіса аддзялення пасольства Фінляндыі сведчыць аб умацаванні адносін паміж краінамі і пацвярджае канструктыўны характар узаемадзеяння. "Нас аб`ядноўваюць як пэўныя гістарычныя паралелі, так і сучасныя падыходы", - заўважыў ён.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены ў лютым 1992 года. Мінскае аддзяленне пасольства Фінляндыі ў Літве адкрылася 1 кастрычніка 2010 года, з 5 снежня 2011 года ў Хельсінкі функцыянуе паўнацэннае пасольства Беларусі.

Адкрыццё беларускай дыпмісіі паслужыла каталізатарам для актывізацыі двухбаковых адносін. Рэгулярна праходзяць сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, аднавілася практыка штогадовых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, бакі неаднаразова абменьваліся візітамі на высокім узроўні.

У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Фінляндыяй перасягнуў $127 млн. Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў склаў $18,8 млн. У яго аснову пакладзены пастаўкі ізаляваных правадоў, лесаматэрыялаў, металаканструкцый, жаночага трыкатажнага адзення.

18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:605
 
Ключевые слова:
Мінск Финляндия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме