https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 мая на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Літвы, дэпутатам Еўрапейскага парламента Раландасам Паксасам.
Кіраўнік дзяржавы прывітаў у Беларусі Раландаса Паксаса, адзначыўшы, што нячаста літоўскія палітыкі прыязджаюць у Мінск, каб пагаварыць аб праблемах у двухбаковых адносінах.

Ён канстатаваў, што Беларусь і Літва маюць як агульныя пункты гледжання на розныя тэмы, так і рознагалоссі па некаторых пытаннях.



Аднак гэта, на думку Прэзідэнта, нармальна для краін-суседзяў.

"Паколькі мы суседзі, а іх не выбіраюць, яны ад Госпада, нам давядзецца жыць, як суседзям, хочам мы гэтага ці не. Каб жыць мірна і дружна (мы іншага шляху ў Беларусі не бачым, вы гэта добра ведаеце і разумееце), трэба сустракацца і размаўляць на розныя тэмы, пачынаючы ад агульнай праблемы бяспекі ў рэгіёне (цяпер, вы ведаеце, у Еўропе штарміць, і вельмі моцна, дай бог, каб гэты шторм супакоіўся). З іншага боку, ёсць мясцовыя праблемы. Напрыклад, будаўніцтва атамнай станцыі - тэма, якая вельмі актуальна ў Літве і, як мы лічым, вельмі палітызавана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што візіт Раландаса Паксаса ў Беларусь стане добрым пачаткам абмеркавання існуючых праблем. Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу, што асновай двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі заўсёды з`яўляюцца гандлёва-эканамічныя адносіны.

"Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, іх узровень вельмі высокі. Мы заўсёды з вялікім задавальненнем пастаўлялі мільёны тон тавараў цераз Літву, нам камфортна было працаваць у вашых партах, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вельмі шмат нашых людзей з турыстычнымі мэтамі наведваюць Літву, і мы ніколі не перашкаджалі таму, каб літоўцы да нас прыязджалі".

Прэзідэнт дадаў, што Беларусь і Літва некалі складалі адну дзяржаву, агульнае гістарычнае мінулае павінна садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін.

"Трэба ў гісторыі шукаць нешта добрае, на што можна абаперціся. І ў нас гэтага добрага шмат. Давайце будзем абапірацца на яго і будаваць у будучым такія ж добрыя адносіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

У час сустрэчы Раландас Паксас адзначыў, што прыехаў у Беларусь з марай - дэмілітарызаваць Балтыйскі рэгіён і наладзіць паміж дзяржавамі цеснае супрацоўніцтва. У канцы мінулага года еўрадэпутат абмяркоўваў гэту тэму з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а ў будучым плануе правесці сустрэчы з кіраўніцтвам Германіі, ЗША і іншых краін.

"Мяне непакоіць сітуацыя ў рэгіёне. Я бачу, што ваенныя ястрабы (няважна, з якога боку) хацелі б пачаць вайну паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй менавіта ў гэтым рэгіёне, - сказаў ён журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы. - Я выступаю за тое, што трэба пачаць будаваць гэтыя адносіны зусім па-іншаму, каб бяспеку рэгіёна гарантавала дыпламатычная сіла, а не ваенная".

Еўрадэпутат Раландас Паксас прыбыў з візітам у Мінск па сваёй ініцыятыве. Раней у афіцыйнай якасці ён не наведваў Беларусь. На сустрэчах у Мінску плануе абмеркаваць прапановы па стабілізацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне Балтыйскага мора і пытанне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Літва - адзін з вядучых эканамічных партнёраў Беларусі (восьмае месца па аб`ёме гандлю таварамі і сёмае - па аб`ёме экспарту).

У мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі перасягнуў $1,5 млрд. Беларусь пастаўляе ў Літву грузавыя аўтамабілі, лесаматэрыялы, нафтапрадукты, змешаныя мінеральныя ўгнаенні, электраэнергію, паліўную драўніну. У Беларусі працуюць больш за 600 кампаній з літоўскім капіталам, у Літве - каля 250 прадпрыемстваў з беларускімі інвестыцыямі.

2 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:593
 
Ключевые слова:
Литва Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме