https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь сочыць за сітуацыяй у сувязі з намерам Польшчы размясціць на сваёй тэрыторыі ваенную базу ЗША і ў залежнасці ад яе развіцця будзе вымушана "пэўным чынам адаптаваць свае падыходы ў адпаведных галінах"


Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Мінску 27 верасня прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
"Наогул мы перакананыя, што бяспека непадзельная. Яна не можа быць дасягнута шляхам напампоўвання мускулаў. У свеце сучасных тэхналогій, у тым ліку ў ваеннай сферы, перацягванне на сваю тэрыторыю дадатковых аб`ектаў і сіл — гэта гульня з нулявым вынікам. Гэта толькі аслабляе бяспеку канкрэтнай дзяржавы і краін суседзяў, спрыяе ўзмацненню ваенна-палітычнай напружанасці і з`яўленню новых раздзяляльных ліній", — сказаў ён.

На думку прадстаўніка МЗС, такія крокі не змогуць умацаваць "так неабходную цяпер стабільнасць, прадказальнасць і транспарэнтнасць у рэгіёне". "Наадварот, сёння як ніколі запатрабавана аднаўленне ўзаемаразумення і даверу ў ваенна-палітычнай сферы, уключаючы элементы кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі. Таму менавіта на гэтым, а не на мілітарызацыі, варта засяродзіць намаганні", — заявіў Глаз.

Беларусь, падкрэсліў ён, да гэтага гатовая. У якасці пацвярджэння прэс-сакратар МЗС нагадаў пра ініцыятыву новага перамоўнага працэсу (Хельсінкі 2.0) і заклікі да наладжвання больш высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ЕС і ЕАЭС.

Падчас сустрэчы з амерыканскім кіраўніком Дональдам Трампам на мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда афіцыйна прапанаваў размясціць на польскай тэрыторыі на пастаяннай аснове ваенную базу ЗША, узяўшы на сябе выдаткі — каля 2 млрд долараў.

Прэзідэнты падпісалі сумесную дэкларацыю аб стратэгічным супрацоўніцтве, у якой гаворыцца, што краіны абавязваюцца "разглядаць варыянты ўмацавання ваеннай ролі Злучаных Штатаў у Польшчы".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2018
 
Дата публикации:27.09.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Военная база США Польша Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме