"Перакананы, што ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе спрыяць руху краіны дэмакратычным шляхам развіцця, яе хуткаму эканамічнаму прагрэсу", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на "далейшае паступальнае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам".
Прадстаўнік Патрыятычнага саюза Курдыстана Бархім Саліх абраны новым прэзідэнтам Ірака па выніках другога тура парламенцкага галасавання 2 кастрычніка.
БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2018
Мінск, 4 кастрычніка 2018