https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Беларусі ў Сірыі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Асаду


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сірыі Юрый Слука ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту гэтай краіны Башару Асаду. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час размовы з кіраўніком сірыйскай дзяржавы пасля завяршэння цырымоніі ўручэння грамат адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, уключаючы пытані гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Прымаючы рашэнне ў лістападзе мінулага года аб назначэнні новага пасла ў Сірыі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў добрыя адносіны з сірыйскім лідарам Башарам Асадам, з краінай у цэлым.

"У Сірыі мы не можам не працаваць. У нас наогул з імі бліскучыя адносіны былі яшчэ з часоў Хафеза Асада (былога Прэзідэнта Сірыі і бацькі цяперашняга кіраўніка дзяржавы.).

Сірыя - гэта вялікія інвестыцыі, аднаўленне краіны, вельмі пазітыўнае стаўленне", - сказаў беларускі лідар.

24 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:570
 
Ключевые слова:
Сирия Товарооборот Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме