https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна напярэдадні без тлумачэнняў папярэдзіла аб няўдзеле ў пасяджэнні СМЗС СНД


Аб гэтым заявіў 6 красавіка першы намеснік старшыні Выканкама - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі ў кулуарах пасяджэння СМЗС.
Міністэрства замежных спраў Украіны без тлумачэнняў папярэдзіла аб нежаданні ўдзельнічаць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

"Мы запрашалі ўсе дзяржавы Садружнасці, Украіну ў тым ліку. Пастаянны прадстаўнік Украіны ўчора ўлікова праінфармавала, што атрымала паведамленне ад МЗС, што ўкраінскі бок прымаць удзел у гэтым мерапрыемстве не будзе. Тлумачэнняў няма", - сказаў Віктар Гумінскі.

Паводле яго слоў, у Выканаўчым камітэце СНД да апошняга чакалі адказу Украіны і спадзяваліся на яе ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў.

"Мы, вядома, хацелі б яе бачыць як суседку Беларусі і ў цэлым краіну-ўдзельніцу. На жаль, на гэты момант такога няма. Літаральна ўчора пад вечар мы атрымалі паведамленне, што Украіна не прыме ўдзел", - адзначыў першы намеснік старшыні Выканкама.

Віктар Гумінскі таксама расказаў, што, нягледзячы на ігнараванне практычна ўсіх мерапрыемстваў Садружнасці і нявыплату ўзносаў, ніякіх дакументаў аб выхадзе з СНД Украіна не падавала.

"Часам яны прысылаюць ноты па тых ці іншых пытаннях, якія мы бяром у вядзенне па справе і накіроўваем краінам-удзельніцам, інфармуючы аб пазіцыі Украіны", - дадаў ён.

6 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:791
 
Ключевые слова:
Украина СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме