https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Камандуючы ВПС Латвіі наведвае з візітам Беларусь


Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Латвіі палкоўнік Армандс Салтупс знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Візіт у Беларусь камандуючага ВПС Латвіі праходзіць 23-24 мая. "З яго ўдзелам будуць прааналізаваны вынікі практычнай рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб абмене інфармацыяй аб палётах паветраных суднаў ад 8 чэрвеня 2017 года.

Таксама будуць абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне пошукава-выратавальнай дзейнасці, удзелу ВПС і войскаў ППА ў забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва, якое датычыцца дзейнасці ВПС і войскаў ППА", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Як адзначылі ў міністэрстве, дасягнутыя ў час візіту дамоўленасці будуць садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці аховы дзяржаўных граніц Беларусі і Латвіі ў паветранай прасторы, паляпшэнню кантролю за парадкам выкарыстання паветранай прасторы пры палётах каля граніц і пры іх перасячэнні, умацаванню мер даверу паміж дзяржавамі і рэгіянальнай бяспекі.

23 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.05.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1008
 
Ключевые слова:
Региональная безопасность Латвия Военно-воздушные силы Сотрудничество Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме