https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надзяленне новага пасла Расіі ў Беларусі статусам спецпрадстаўніка па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі "сведчыць аб асаблівым характары, сур`ёзным маштабе і высокім узроўні беларуска-расійскага супрацоўніцтва"


Аб гэтым заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз, каментуючы прызначэнне Міхаіла Бабіча паслом Расіі ў Мінску.
"Адбываецца ратацыя паслоў, для дыпламатычнай службы гэта нармальны працэс. Пры гэтым сёння, перш за ўсё, хацелі б падзякаваць паслу Расіі Аляксандру Сурыкаву, які выбывае, за яго шматгадовую шчырую працу і важкі ўнёсак у развіццё нашых адносін", — сказаў Глаз.

Мінск разлічвае, што статус спецпрадстаўніка дазволіць новаму кіраўніку расійскай дыпламатычнай місіі "больш эфектыўна і аператыўна вырашаць комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, што вельмі важна для абедзвюх нашых краін", дадаў прэс-сакратар МЗС.

Бабіч прызначаны паслом Расіі ў Беларусі 24 жніўня. Адпаведны ўказ №495 падпісаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Яшчэ адным указам, №496, Бабіч прызначаны спецпрадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

У сувязі з новымі прызначэннямі Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе. На гэтай пасадзе Бабіч працаваў з 15 снежня 2011 года. Ён кандыдат эканамічных навук, член партыі "Адзіная Расія". Быў старшынёй урада Чачэнскай Рэспублікі з лістапада 2002 года па люты 2003-га.

Як адзначалі раней эксперты РБК, "сумяшчэнне пасады пасла ў іншай дзяржаве з пасадай спецпрадстаўніка прэзідэнта — досыць рэдкі выпадак у расійскай дыпламатычнай практыцы. Напрыклад, дзве пасады сумяшчалі Віктар Чарнамырдзін і Міхаіл Зурабаў, якія былі пасламі ва Украіне і адначасова спецпрадстаўнікамі прэзідэнта па развіцці гандлёва- эканамічных адносінаў з гэтай краінай".

РБК падкрэслівае, што пасада спецпрадстаўніка прэзідэнта дае паслу дадатковыя рычагі ўплыву: акрамя традыцыйнай дыпламатычнай працы па лініі МЗС ён можа па сваім кірунку ставіць задачы расійскім органам выканаўчай улады, збіраць нарады з удзелам чыноўнікаў ўрада.

Як заявіла крыніца агенцтва, паколькі адносіны Масквы і Мінска час ад часу складваюцца няпроста, прэзідэнту важна мець у Беларусі не проста пасла, а чалавека з дадатковымі магчымасцямі.

Папярэдні пасол Расіі ў Беларусі, 77-гадовы Аляксандр Сурыкаў, прапрацаваў на гэтай пасадзе 12 гадоў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2018
 
Дата публикации:24.08.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:604
 
Ключевые слова:
Посольство Российская федерация Михаил Бабич Спецпредставитель "Единая Россия" Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме