https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адкрывае новую старонку адносін з Германіяй, накіраваную ў лепшы бок


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Зігмарам Габрыэлем.
"Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, пра негатыўныя факты і фактары. Але ў Мінску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характарызуе нашы дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Час ідзе, ён мяняе многае. Так і ў сучасным свеце нашы адносіны мяняюцца з цягам часу, - заўважыў Прэзідэнт. - Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок".

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за штогадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый. Акрамя таго, ён выказаў удзячнасць за тэхналагічную падтрымку, што аказваецца беларускай эканоміцы.

"Амаль увесь імпарт з Германіі - гэта высокатэхналагічнае абсталяванне, тэхналогіі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы вельмі хацелі б, каб гэты пазітыўны працэс меў сваё далейшае прадаўжэнне на больш высокім эканамічным узроўні", - падкрэсліў Прэзідэнт, прапанаваўшы германскаму боку звярнуць увагу на індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвестараў. Праект рэалізаваны з улікам сусветнага вопыту стварэння такіх паркаў.

Беларускі лідар запэўніў: "Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім".

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскі бок уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і аб`ектыўна яе ацэньваць: "Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэрыторыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ніводнага сігнала ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента".

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб кіраўнік германскага МЗС, які ўпершыню наведаў Беларусь, быў тут не апошні раз.

17 лістапада 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Товарооборот Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме