https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў лічыць недарэчным выкарыстоўваць справу прапаўшага ўкраінца Паўла Грыба для публічных пагроз Беларусі


Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Такім чынам у беларускім знешнепалітычным ведамстве пракаментавалі заявы намесніка міністра замежных спраў Украіны Алены Зеркаль аб тым, што Беларусь нібыта не па-партнёрску паводзіць сябе з Украінай.

"Дакладна не па-партнёрску цераз суткі пасля афіцыйнай просьбы аб дапамозе абвінавачваць у чымсьці краіну, якая без яе ведама была выбрана месцам ці то рамантычнага спаткання, ці то канспіратыўнай сустрэчы. Тым больш недарэчы, карыстаючыся справай Паўла Грыба як падставай, публічна пагражаць Беларусі, а праз Беларусь яшчэ і яе партнёрам па ЕАЭС - Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Расіі - "навязаць свае інтарэсы" ў эканамічнай сферы", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

Непрымальнасць такіх выказванняў і бесперспектыўнасць пагроз была даведзена да саветніка-пасланніка пасольства Украіны ў Беларусі Валерыя Джыгуна, які 31 жніўня быў выкліканы ў МЗС Беларусі. Было таксама падкрэслена, што беларускі бок мае намер без якой-небудзь палітызацыі і пераводу ў публічную плоскасць паслядоўна абараняць інтарэсы сваіх грамадзян, затрыманых праваахоўнымі органамі Украіны па больш чым спрэчных падставах.

"Зусім нядаўна на вышэйшым узроўні з задавальненнем было заяўлена аб зняцці бар`ераў у двухбаковым гандлі. Урон, нанесены імі, быў узаемным, ад абмежаванняў не выйграў ніхто. Шкада, што гэты ўрок не быў засвоены нашымі ўкраінскімі партнёрамі", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

З 29 жніўня па запыце пасольства Украіны беларускія праваахоўныя органы - Генеральная пракуратура, міністэрства ўнутраных спраў, Следчы камітэт, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Пагранічны камітэт - на ўсёй тэрыторыі краіны вядуць пошук украінскага грамадзяніна Паўла Грыба. Сабраная інфармацыя абагульняецца і рыхтуецца для перадачы ўкраінскаму боку.

"Людзі, на жаль, знікаюць па самых розных прычынах - і па ўласнай волі або з-за глупства, і ў выніку зламысных дзеянняў трэціх сіл. Калі 19-гадовага маладога чалавека не ўпільнавалі яго бацькі і ўлады ўласнай краіны, то гэта яшчэ не прычына валіць з хворай галавы на здаровую", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

31 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:01.09.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1005
 
Ключевые слова:
Украина Павел Гриб ЕАЭС Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме