https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 1991 года ЗША цвёрда падтрымлівалі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі на шляху да большай дэмакратыі і дабрабыту


Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 28 снежня заяве амерыканскага пасольства з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
З 1991 года ЗША выдзелілі Беларусі амаль 250 млн долараў на падтрымку развіцця дэмакратыі і эканомікі

"Злучаныя Штаты і Беларусь сумесна працавалі над умацаваннем еўрапейскай і сусветнай бяспекі, — адзначаецца ў заяве. — Мы віталі прынятае Беларуссю ў 1994 годзе гістарычнае рашэнне адмовіцца ад ядзернай зброі, якое было значным унёскам у ядзернае раззбраенне, і яшчэ раз пацвердзілі гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года. У якасці часткі Паўночнай сеткі размеркавання Беларусь садзейнічала дзеянням ЗША і НАТА ў Афганістане. Злучаныя Штаты таксама дапамагаюць умацаванню бяспекі ядзерных і радыелагічных матэрыялаў у Беларусі і супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі па выяўленні такіх матэрыялаў на межах Беларусі".

З 1991 года Злучаныя Штаты выдзелілі амаль 250 млн долараў "на падтрымку развіцця дэмакратыі і эканомікі". Яны супрацоўнічаюць з "шырокім колам няўрадавых арганізацый, каб пашырыць іх магчымасці па падтрымцы і адстойванні інтарэсаў мясцовых супольнасцяў па ўсёй Беларусі".

"За гэтыя гады тысячы беларусаў наведалі Злучаныя Штаты ў рамках адукацыйных і прафесійных праграм абменаў. У сваю чаргу амерыканскія эксперты, выкладчыкі і настаўнікі прыязджалі ў Беларусь для абмену ведамі з мясцовымі калегамі. Мы арганізавалі прыезд у Беларусь мноства амерыканскіх артыстаў і спартоўцаў для сумеснай працы з беларусамі і выступаў перад мясцовымі аўдыторыямі. У 2015 годзе аркестр Ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еуропе ўзяў удзел у святочным парадзе з нагоды 70-й гадавіны перамогі ў Мінску", — адзначае пасольства.

Злучаныя Штаты "спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў на карысць інтарэсаў абедзвюх краін".

З нагоды юбілею дыпадносінаў з ЗША выступіў беларускі МЗС. "Беларусь і ЗША аб`ядноўвае нашмат больш, чым раз`ядноўвае. Дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі налічваюць толькі 25 гадоў — аднак гістарычныя і культурныя повязі паміж нашымі народамі сягаюць у мінулае на стагоддзі. Памятаючы пра гэта, мы застаемся цвёрда ўпэўненымі ў тым, што праз падтрымку шчырых, добразычлівых і раўнапраўных дачыненняў Беларусь і Злучаныя Штаты змогуць вывесці двухбаковыя адносіны на гладкі гасцінец устойлівага развіцця", — гаварылася ў заяве знешнепалітычнага ведамства.

БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2016
 
Дата публикации:28.12.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:784
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Посольство Разоружение Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме