https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова садзейнічаць міру ва Украіне аж да арганізацыі мясцовых выбараў


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 лістапада ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
"Калі два бакі дамовяцца і ўбачаць ролю Беларусі, мы гатовы любую ролю адыграць толькі дзеля таго, каб там быў мір. Калі вы хочаце, каб мы правялі мясцовыя выбары (прытым сумленна, абсалютна сумленна), пра якія столькі гавораць, - мы гатовы гэта арганізаваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі вы хочаце навесці парадак на 400 км граніцы паміж Украінай і Расіяй, калі ласка, мы гэта зробім. Калі вы гэтага хочаце - самі мы не палезем туды".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не трэба лічыць беларусаў пабочнымі людзьмі, якія проста павінны назіраць за канфліктам.

"Гэта ж не Сірыя. Мы сёння на граніцы ловім адмарозкаў з боепрыпасамі. Больш таго, з Беларусі, няхай мізэрная колькасць, але хтосьці ваюе на баку апалчэнцаў, хтосьці ваюе на баку ўкраінцаў. А яны куды вяртаюцца? У Беларусь. Так, мы іх кантралюем, але гэта грошай каштуе. Нам гэта трэба? Нам гэта не трэба", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу: "Мы гатовы працаваць толькі для таго, каб гэта сітуацыя ўстаканілася і ўціхамірылася. Там патрэбны мір. Мы свае прапановы і Захаду ўносілі: яны ў нас пыталіся. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін.) ведае нашы прапановы. Маўчаць. Значыць, ім не хочацца, каб у гэтым рэчышчы развіваліся падзеі. Асабліва Захад. Мы ім яшчэ ў пачатку канфлікту гэтыя прапановы ўнеслі - цішыня. Значыць, ім не патрэбны мір ва Украіне. Мы гатовы ўключацца і вырашаць задачу ва Украіне, нават калі з першага погляду яна нам не патрэбна і не выгадна. Потым усё роўна гэта і нас закране. Яшчэ раз падкрэсліваю: гэта не Сірыя, якая знаходзіцца за некалькі тысяч кіламетраў. Гэта ля нашага парога".

Прэзідэнт адзначыў, што беларусы, расіяне, украінцы - родныя адзін аднаму людзі. "Ці ж нам сёння біцца? Гэта ж трэба было колькі грошай затраціць, гэта трэба было як марыць, каб сутыкнуць нашы народы! Вядома, ніхто не хоча ўплыву Расіі - трэба яе прыцягнуць недзе да канфліктаў, перш за ўсё ва Украіне. І ніякае кіраўніцтва ЗША, Еўрасаюза ад гэтага не адыдзе. Ім не патрэбна моцная ні Расія, ні Беларусь. Украіна таксама. Вось і выкарыстоўваюць. Але ж нам трэба галаву на плячах мець і рабіць нейкія крокі. Мне здаецца, мы можам штосьці прыдумаць, каб там пачаўся адваротны працэс", - упэўнены беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў: "Мы не рвёмся ў нейкія міратворцы або пасрэднікі. Я гэтага цярпець не магу. Я не цярплю пасрэдніцтва, а па-чалавечы, па-мужчынску, па-братэрску мы гатовы падключыцца там, дзе трэба".

17 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:821
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Российские СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме