Праграмай візіту запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам. На сустрэчы плануецца разгледзець "увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў".
Асобную ўвагу плануецца надаць фармаванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.
Падчас візіту ў Ватыкан адбудзецца сустрэча з папам рымскім Францыскам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.
Нагадаем, у 2009 годзе Лукашэнка наведваў Італію і Ватыкан, сустракаўся з прэм`ер-міністрам Італіі Сільвія Берлусконі і папам рымскім Бенедыктам.
Пра падрыхтоўку новага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Ватыкан гаворыцца ўжо даўно. Пра гатоўнасць Ватыкана прыняць Лукашэнку заяўляў вясной мінулага года падчас візіту ў Беларусь кардынал П`етра Паралін. Паводле яго слоў, магчымасць арганізацыі такога візіту абмяркоўвалася падчас яго сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дзяржорганаў.
Пра тое, што візіт Лукашэнкі ў Ватыкан увесь час знаходзіцца на парадку дня, казала і намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алена Купчына. "Гэты візіт, як і візіт папы рымскага ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня, — сказала яна журналістам 2 кастрычніка 2015 года. — Ён, вядома, адбудзецца, калі гэта прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў". Купчына таксама адзначыла: "Я ведаю, што нашага прэзідэнта ў Ватыкане чакаюць, як і ў Беларусі чакаюць папу рымскага. Проста мы глядзім, каб зрабіць такі візіт максімальна эфектыўным".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2016
Мінск, 17 мая 2016