https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ў Данбасе праз увасабленне ў жыццё існых дамоўленасцяў выказаліся Пётр Парашэнка і Нурсултан Назарбаеў


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта паводле вынікаў тэлефоннай размовы, што адбылася 6 ліпеня з нагоды 75-годдзя кіраўніка Казахстана.
"Пётр Парашэнка заявіў, што разлічвае на далейшыя крокі з боку Нурсултана Назарбаева ў мэтах садзейнічання поўнай рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, аднаўлення міру на Данбасе і стабільнасці ў рэгіёне", — гаворыцца ў рэлізе.

На 7 ліпеня ў Мінску запланаваная чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія плюс сепаратысты) па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2015
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:810
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Минский формат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме