"Мы не можам умешвацца ў выбарчую кампанію іншай краіны, але мы падтрымліваем абранне Аляксандра Рыгоравіча", — заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 10 чэрвеня.
На думку расійскага пасла, у беларускіх улад ёсць "пэўныя апасенні" за будучыню. "Але яны гэтыя апасенні пераадолеюць, таму што ўжо паказвалі, што здольныя гэта зрабціь", — дадаў Сурыкаў.
"Усім апазіцыйным прэтэндэнтам (а я іх усіх ведаю) няма чаго прад`явіць апрача лозунгаў, што калі яны раптам прыйдуць да ўлады, усе будуць у золаце", — заявіў пасол Расіі.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2015
Мінск, 10 чэрвеня 2015