Дэлегацыя МЗС Беларусі ў складзе начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Юрыя Амбразевіча, начальніка ўпраўлення Амерыкі Алега Краўчанкі і часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Паўла Шыдлоўскага правяла 14 мая ў Вашынгтоне сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржсакратара па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Эрыкам Рубінам, в.а. намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Філіпам Капланам, намеснікам памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Джонатанам Кацам і іншымі прадстаўнікамі Дзярждэпартамента для абмеркавання тэматыкі правоў чалавека.
Былі абмеркаваныя вынікі праходжання Злучанымі Штатамі і Беларуссю другога цыкла Універсальнага перыядычнага агляду абавязацельстваў дзвюх краін у Савеце ААН па правах чалавека, а таксама атрыманыя імі рэкамендацыі; прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія маюць адбыцца, і абавязацельствы дзвюх краін у межах АБСЕ.
У праграму візіту таксама ўвайшлі сустрэчы ў Міністэрстве працы, Хельсінкскай камісіі ЗША і ў шэрагу НУА.
"Бакі пагадзіліся прадоўжыць абмеркаванне тэматыкі правоў чалавека, што з`яўляецца элементам намаганняў па пашырэнні двухбаковых адносінаў", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2015
Мінск, 18 мая 2015