"Запланаваныя кантакты прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Уфу, дзе пройдуць саміты БРІКС і ШАС, — паведаміў кіраўнік МЗС РФ. — БРІКС, ШАС і ЕАЭС аб`ядноўваюць блізкасць падыходаў да глабальнага парадку дня".
Лаўроў таксама лічыць, што "Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі — важны і запатрабаваны фармат узаемадзеяння". "У нас рэгулярны графік сустрэч, актыўныя кантакты на ўсіх узроўнях — на вышэйшым, кіраўнікоў урадаў, міністраў, — сказаў ён. — Нас звязваюць сапраўдныя саюзніцкія адносіны".
Міністр нагадаў, што 3 сакавіка ў Маскве адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Гэта важны, запатрабаваны фармат узаемадзеяння, дзе праходзяць абкатку інтэграцыйныя ідэі", — дадаў ён.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015
Мінск, 8 чэрвеня 2015