https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гілары Клінтан назвала эўрапейцаў «слабакамі» за іх пазыцыю па Ўкраіне


Як паведамляе тэлеканал «Дождж» са спасылкай на тэлеканал CNN, кандыдат у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан жорстка выказалася аб эўрапейскіх лідэрах за іх пазыцыю па канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і за стаўленьне да Ўладзіміра Пуціна.
Пра гэта стала вядома ад мэра Лёндану Борыса Джонсана, які пераказаў словы Клінтан на сьняданку сайту Politico ў Вашынгтоне.

Джонсан распавёў, што яго ўразіла настойлівасьць, зь якой Гілары Клінтан казала аб тым, як Эўропа павінна супрацьстаяць прэзыдэнту Расеі.

«Да адной думкі яна вярталася і вярталася. Эўрапейцы, на яе думку, вядуць сябе як слабакі ў адносінах з Пуціным», — прыгадаў ён, дадаўшы, што гэта не даслоўна цытата, а пераказ іх дзелавой сустрэчы.

«Галоўнай тэмай для яе быў Пуцін. Калі за ім не сачыць і ня кідаць яму выклік, ён працягне пашыраць уплыў па пэрымэтры былога Савецкага Саюзу. Яна з трывогай казала аб Эстоніі і іншых балтыйскіх краінах. Мяне гэта ўразіла», — працягнуў мэр Лёндану.

Гілары Клінтан 12 красавіка афіцыйна абвясьціла аб сваім рашэньні балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Незадоўга да заявы Клінтан прэзыдэнт Абама сказаў, што падтрымлівае яе вылучэньне. Цяпер Клінтан адправіцца ў Аяву і Нью-Гэмпшыр на першыя дэмакратычныя праймэрыз да выбараў 2016 году.

Радыё Свабода, 13 красавіка 2015
 
Дата публикации:13.04.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1376
 
Ключевые слова:
Хиллари Клинтон Выборы в США Украина Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме