https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і ЗША на перамовах у Вашынгтоне дамовіліся працягваць дыялог па тэматыцы правоў чалавека


Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства замежных спраў.
Дэлегацыя МЗС Беларусі ў складзе начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Юрыя Амбразевіча, начальніка ўпраўлення Амерыкі Алега Краўчанкі і часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Паўла Шыдлоўскага правяла 14 мая ў Вашынгтоне сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржсакратара па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Эрыкам Рубінам, в.а. намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Філіпам Капланам, намеснікам памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Джонатанам Кацам і іншымі прадстаўнікамі Дзярждэпартамента для абмеркавання тэматыкі правоў чалавека.

Былі абмеркаваныя вынікі праходжання Злучанымі Штатамі і Беларуссю другога цыкла Універсальнага перыядычнага агляду абавязацельстваў дзвюх краін у Савеце ААН па правах чалавека, а таксама атрыманыя імі рэкамендацыі; прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія маюць адбыцца, і абавязацельствы дзвюх краін у межах АБСЕ.

У праграму візіту таксама ўвайшлі сустрэчы ў Міністэрстве працы, Хельсінкскай камісіі ЗША і ў шэрагу НУА.

"Бакі пагадзіліся прадоўжыць абмеркаванне тэматыкі правоў чалавека, што з`яўляецца элементам намаганняў па пашырэнні двухбаковых адносінаў", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2015
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1026
 
Ключевые слова:
Права человека Беларусь-США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме