https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі бок гатовы прыняць у сябе канферэнцыю (перагаворы) па праблеме Нагорнага Карабаха


Аб гэтым 13 скавіка заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з сустаршынямі Мінскай групы (МГ) АБСЕ, паведамілі ў МЗС Беларусі.
"Я хацеў бы пацвердзіць нашу гатоўнасць прыняць мірныя перагаворы па Нагорным Карабаху ў той тэрмін, які прадугледжаны адпаведнымі рашэннямі АБСЕ. Калі неабходна, мы маглі б таксама забяспечыць месца правядзення для фінальнай стадыі перагаворнага працэсу па выпрацоўцы вычарпальнага мірнага пагаднення", - заявіў Уладзімір Макей.

Акрамя таго, ён адзначыў, што рады прымаць сустаршынь Мінскай групы і асабістага прадстаўніка дзеючага старшыні (ДС) АБСЕ па нагорнакарабахскім канфлікце. Іх візіт у Мінск міністр назваў гістарычным.

"Беларусь рашуча падтрымлівае намаганні АБСЕ, накіраваныя на ўзмацненне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, знаходжанне мірных рашэнняў для існуючых канфліктаў, уключаючы нагорнакарабахскі. Мы гатовы ўнесці свой уклад гэтак жа, як мы рабілі ў кантэксце ўкраінскага крызісу", - заявіў Уладзімір Макей. Ён дадаў, што беларускі бок падзяляе бачанне сустаршынь МГ наконт шляхоў вырашэння нагорнакарабахскага канфлікту.

Беларускі бок поўнасцю згодны з тым, што прыярытэтная задача на цяперашнім этапе - гэта зніжэнне напружанасці ўздоўж лініі сутыкнення (канфліктуючых бакоў), каб пазбегнуць чалавечых ахвяр. "Беларусь высока цэніць няспынныя намаганні, якія прыкладаюць у гэтым напрамку сустаршыні МГ і ДС АБСЕ. Такія намаганні ўяўляюць першарадную важнасць не толькі з пункту гледжання аднаўлення бяспекі ў зоне канфлікту, але для стварэння спрыяльных умоў для кантактаў на вышэйшым узроўні", - падкрэсліў міністр.

Акрамя таго, ён заявіў, што Беларусь вітае інтэнсіфікацыю кантактаў паміж лідарамі Арменіі і Азербайджана. Беларускі бок падтрымлівае цесныя дружалюбныя адносіны з абедзвюма краінамі, што ўключае ў сябе і кантакты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, і гэта можа быць карысным для актывізацыі мірнага працэсу.

Як удакладнілі ў МЗС, у сустрэчы з Уладзімірам Макеем прымалі ўдзел сустаршыні МГ АБСЕ П`ер Андрыё (Францыя), Ігар Папоў (Расія) і Джэймс Уорлік (ЗША), а таксама асабісты прадстаўнік ДС АБСЕ па нагорнакарабахскім канфлікце Анджэй Каспрчык. Сустаршыні і асабісты прадстаўнік праінфармавалі міністра аб сітуацыі ў зоне канфлікту і развіцці перагаворнага працэсу. Абмеркаваны перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, уключаючы магчымае садзейнічанне з боку Беларусі працэсу ўрэгулявання.

12 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Нагорный Карабах Спорные территории Переговоры Армения Азербайджан ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме