Майра Мора таксама ўдакладніла, што мандат Еўракамісіі на вядзенне перамоў на гэты час не змяняўся, таму пытанне бязвізавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў не абмяркоўваецца.
Ацэньваючы ход перамоў, Мора сказала: "Гэта нармальны перамоўны працэс, падчас якога абодва бакі штораз пазначаюць свае пазіцыі, нейкія спрэчныя пытанні застаюцца, іх вырашаюць і зноў сустракаюцца".
Дыпламат растлумачыла гэта тым, што некаторыя палажэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі патрабуюць у тым ліку заканадаўчых змяненняў з абодвух бакоў.
Каментуючы заяву прадстаўнікоў Латвіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕС, пра магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для Беларусі, Мора адзначыла, што пакуль пра гэта заўчасна гаварыць да падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму: "Першы этап — гэта спрашчэнне візавага рэжыму, а затым можа быць яго адмена. Гэта, калі хочаце, нейкі маяк на гэтым шляху".
Яна таксама адзначыла: змяненне мандата Еўракамісіі на вядзенне перамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму ніяк не звязанае з вызваленнем палітзняволеных. "Гэта не звязаныя рэчы, таму што спрашчэнне візавага рэжыму — мера, якая прызначаецца ўсяму беларускаму народу", — сказала яна.
Нагадаем, першы раўнд кансультацый па пытаннях заключэння пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прайшоў у Мінску 12—13 чэрвеня 2014 года, другі — у Бруселі 24—25 лістапада. Трэці раўнд кансультацый запланаваны ў Мінску.
У чэрвені мінулага года з боку Беларусі прагучала прапанова дазволіць дыпламатам і членам афіцыйных дэлегацый падчас візітаў наведваць ЕС па дыпламатычных пашпартах. "Цяпер у выпадку запрашэння на сустрэчу беларускія дыпламаты павінны таксама атрымаць візу. Прапануецца дазволіць ім уезд па дыпламатычным пашпарце", — адзначаў прадстаўнік Еўракамісіі.
Пры гэтым суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычных пашпартах. Ён звярнуў увагу, што рашэнне па гэтым пытанні "будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі змяненняў, калі такія будуць".
Пры гэтым суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычных пашпартах. Ён звярнуў увагу, што рашэнне па гэтым пытанні "будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі змяненняў, калі такія будуць".
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у верасні 2014 года заявіў, што пагадненні аб адмене візавага рэжыму і аб рэадмісіі з Еўрасаюзам павінны быць падпісаныя на раўнапраўнай аснове, як гэта было ў ЕС з Расіяй, Украінай і Малдовай.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2015
Мінск, 14 студзеня 2015