У прыватнасці, удалося ўзгадніць заяву аб адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі размежавання, устаноўленай у мінскіх дамоўленасцях ад 19 верасня, а таксама аб актывізацыі работы кантактнай групы.
"Нармандская чацвёрка" парэкамендавала кантактнай групе для актывізацыі сваёй работы сфарміраваць неабходную колькасць рабочых падгруп. На думку кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, гэта рашэнне інстытуалізуе фармат кантактнай групы, у якім апалчэнцы маюць стасункі непасрэдна з кіеўскімі ўладамі.
Сустрэча міністраў замежных спраў Расіі, Украіны, Германіі і Францыі - Сяргея Лаўрова, Паўла Клімкіна, Франка-Вальтэра Штайнмаера і Ларана Фабіуса ў так званым нармандскім фармаце адбылася вечарам 21 студзеня.
22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА