https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дасягненні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў правядзенні тонкіх перагавораў ацэнены сусветнай супольнасцю


Аб гэтым заявіў 12 лютага ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дэпутат Еўрапарламента 7-га склікання (Латвія) Аляксандр Мірскі.
"Усе тыя, хто збіраюцца ў Мінску, разумеюць, што там бяспечна. Беларусь гарантуе бяспеку. На мой погляд, гэта міжнароднае прызнанне. Нягледзячы на тое што Прэзідэнта і ўладу крытыкуюць, тым не менш, калі трэба правесці такія тонкія перагаворы, а цяпер вырашаецца лёс усяго свету, дасягненні Аляксандра Лукашэнкі ацэнены сусветнай супольнасцю", - сказаў эксперт.

Член Грамадскай палаты Расіі, дырэктар Цэнтра сацыяльных і палітычных даследаванняў Георгій Фёдараў адзначыў: "Мінск з`яўляецца добрай пляцоўкай, паколькі Беларусь - нейтральная дзяржава, якая мае добрыя сувязі і з Расіяй, і з Украінай, адпаведна, не выклікае ніякага раздражнення, яе нельга назваць пляцоўкай пад кантролем Захаду".

Саветнік пасольства Палесціны ў Беларусі Фарыд Шалан звярнуў увагу, што стварыць умовы для дыялогу - высакародны жэст. "Гэта гонар для Беларусі", - лічыць ён.

Як падкрэсліў у эфіры дырэктар выдавецкага дома з Украіны Руслан Маслакоў, "міру хочуць усе". "Ад кровапраліцця стомлены ўсе бакі канфлікту. І складана сказаць, якая краіна, акрамя Беларусі, нават ментальна разумее сутнасць канфлікту. Мінск - лепшае месца для перагавораў", - упэўнены эксперт.

13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1338
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Война Минский формат Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме