https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка хацеў бы абмеркаваць сітуацыю ва Украіне з Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам у трохбаковым фармаце


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў у інтэрв`ю вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне" расійскага тэлеканала НТВ Вадзіму Такмянёву.
"Я заўсёды хацеў і цяпер яшчэ больш хачу сказаць: хлопцы, давайце сядзем і на справе, вось мы ўтрох без усякіх пасрэднікаў, дамовімся, як мы спынім гэтую вайну, калі мы хочам яе спыніць, як зразумець і як засцерагчы вось гэтых людзей, якія шмат хто ідэйна ваявалі за сваю зямлю, як з імі дамовіцца?" — сказаў ён. 

У інтэрв`ю Лукашэнка таксама падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі правядзення сустрэчы "нармандскай чацвёркі" і расказаў, чаму ён тэлефанаваў Пуціну напярэдадні мерапрыемства. "Я яму расказаў, як дамаўляліся, што вось гэта зрабілі, гэта зрабілі, нават дзіркі на асфальце заляпілі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я кажу: паўтысячы журналістаў, цікавасць каласальная. Але, напэўна, кажу, ты не адсачыў, у інтэрнэце ўжо пачынаюць укідваць, што Пуцін плюне на ўсё... Вось я яму гэта расказаў і кажу: я цябе чакаю ў Мінску". 

Падчас развітання з Пятром Парашэнкам Лукашэнка запытаў ва ўкраінскага лідара пра яго ўражанні аб сустрэчы. "Ён сказаў: мы зрабілі максімум, вельмі цяжка будзе працаваць з імі. Я потым жартам кажу: ды нармальныя яны хлопцы і ў Данецку, і ў Луганску, дамовімся. Ён засмяяўся і кажа: ну, твой бы аптымізм усім", — расказаў Лукашэнка. 

Інтэрв`ю было запісана 13 лютага і 14 вечарам будзе паказана ў эфіры праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2015
 
Дата публикации:14.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1196
 
Ключевые слова:
Интервью Переговоры Украина Луганск Донецк Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме