https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


В`етнам і далей будзе падтрымліваць курс на пашырэнне сувязей з Беларуссю


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам у Рэспубліцы Беларусь До Ван Май, выступаючы 21 студзеня на вечары ў Доме дружбы з нагоды 23-годдзя беларуска-в`етнамскіх дыпламатычных адносін.
Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што В`етнам і Беларусь мэтанакіравана развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Добрыя адносіны складваюцца ў палітычнай, эканамічнай, навуковай і культурнай сферах. У эканамічнай галіне ёсць узаемная зацікаўленасць павялічваць абмен таварамі і паслугамі. В`етнам разлічвае на істотны рост узаемадзеяння з Беларуссю ў сувязі з пагадненнем аб свабодным гандлі з Мытным саюзам. У канцы 2014 года адбыўся візіт у Мінск генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В`етнама Нгуен Фу Чонга. Па выніках сустрэчы высокага госця з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дасягнута дамоўленасць, што краіны выйдуць на самы высокі ўзровень супрацоўніцтва і партнёрства.

Старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова адзначыла, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да дружалюбнага в`етнамскага народа. У Доме дружбы праходзіць нямала мерапрыемстваў, якія расказваюць аб беларуска-в`етнамскім супрацоўніцтве і В`етнаме.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам В`етнама Віталь Бусько акцэнтаваў увагу на важнасці развіцця беларуска-в`етнамскіх міжпарламенцкіх сувязей.

На думку старшыні Беларускага саюза ветэранаў в`етнамскай вайны, старшыні таварыства "Беларусь-В`етнам" Міхаіла Вінаградава, у В`етнаме высока цэняць дапамогу беларускага народа ў барацьбе за незалежнасць В`етнама. Аб гэтым сведчыць і той факт, што ў час візіту ў Мінск генеральны сакратар ЦК Кампартыі В`етнама сустракаўся з беларускімі ветэранамі в`етнамскай вайны і актывістамі таварыства "Беларусь-В`етнам". Фільм аб гэтай сустрэчы быў паказаны на вечары ў Доме дружбы.

Сустрэча завяршылася канцэртам в`етнамскіх студэнтаў, якія выконвалі нацыянальныя песні і танцы.

22 студзеня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам Ветераны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме