https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вельмі негатыўна расцэньваюць адмову ўрада Канады экстрадаваць у Расію былога ваеннаслужачага дывізіі СС "Галічына" Яраслава Хункі


Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Вельмі і вельмі негатыўна. Вы помніце, што МЗС Беларусі адным з першых адрэагавала на недапушчальнае ўшаноўванне гэтага нацысцкага злачынца ў парламенце Канады. Мы ўважліва прадаўжаем за гэтым сачыць, і так гэта пытанне не пакінем. Мы лічым, што гэта не радавы і прыватны выпадак, а вельмі сур`ёзная глабальная тэма. І яна павінна датычыцца ўсёй добрапрыстойнай сусветнай супольнасці, - заявіў прадстаўнік беларускага МЗС. - Пры гэтым мы не маем якіх-небудзь ілюзій. Цалкам відавочна, што канадскі ўрад у прывычнай для сябе манеры будзе штучна цягнуць час і прыдумваць любыя падставы і апраўданні, каб пакрываць такіх нацысцкіх злачынцаў".

Анатоль Глаз прывёў прыклад, што раней запыт беларускага боку да канадскіх улад аб выдачы бязлітаснага карніка, удзельніка разні ў Хатыні Уладзіміра Катрука так і застаўся без адказу. "Суд над ім, хоць і завочна, дарэчы, гэтымі днямі праходзіць у Мінску", - заўважыў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, выпадак Яраслава Хункі стане чарговым індыкатарам для афіцыйнай Атавы, якая называе сябе прававой, цывілізаванай дзяржавай, але пры гэтым дзесяцігоддзямі ўкрывае цэлы рассаднік асоб, злачынныя дзеянні якіх даказаны і не маюць тэрміну даўнасці.

"Беларусь прадоўжыць паслядоўна ісці па шляху абароны гістарычнай праўды і справядлівасці, у тым ліку ў рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны.

А ў год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэма справядлівасці, заслужанага пакарання памагатых фашызму тым больш нікога з беларусаў не можа пакінуць абыякавым", - рэзюмаваў прадстаўнік МЗС.

14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Геноцид белорусского народа Нацизм Военные преступления Ярослав Хунка Владимир Катрук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме